Як паведамляе тэлеграм-канал "Страна для жизни", раніцай 31 траўня затрыманы трое членаў ініцыятыўнай групы  Святланы Ціханоўскай. Сярод затрыманых - Уладзімір Мароз з Кобрына, Валерый Рамановіч з Пінску, Аляксандр Мілюк з Мастоў. Першых даставілі ў мясцовае РАУС. Мілюку ўручылі позву і адвезлі ў Следчы камітэт у Гродне.

Паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі іх у якасці сведак. Па якой справе сябры ініцыятыўнай групы ў якасці сведак дастаўленыя ў міліцыю і Следчы камітэт — не паведамляецца. Меркавана, гэта звязана з здарэннем падчас пікету 29 мая ў Гродне.

Таксама "Вясне" паведамілі, што ў Мінску затрыманы актывіст Народнай грамады Валянцін Троцкі. Супрацоўнікі міліцыі дзяжураць каля дома палітыка Міколы Статкевіча

Праваабаронцам паведамілі, што ў Гродне таксама затрыманы Валерый Епіфанаў.

Паведамляецца, што ў Вілейскім РАУС з раніцы знаходзіцца актывіст Аляксей Сюдак. Хутка сканчаваецца яго 3-гадзіннае затрыманне.

Затрыманых у Гродне перавезлі ў Мінск:

Затрыманых у Гродне перавезлі ў Мінск. Яны праходзяць па крымінальнай справе

Як паведаміла "Вясне" Святлана Ціханоўская, стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне, у тым ліку яе мужа блогера Сяргея Ціханоўскага, перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск. Узбуджана крымінальная справа па факту артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Падрабязнасці інцыдэнту 29 траўня ў Гродне на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай тут: 

У Гродне затрымалі блогера Ціханоўскага і яго паплечнікаў. Спіс абнаўляецца

Падчас перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі. Таксама верагодна затрыманы людзі з каманды праекту "Краіна для жыцця".

Афіцыйны каментар МУС па справе тут:

МУС пракаментавала затрыманні ў Гродне: Заведзена крымінальная справа

Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па факце інцыдэнту 29 траўня ў Гродне на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.

Крыніца: Затрыманні 31 траўня. Спіс