Згодна з дадзенымі Цэнтральнай выбарчай камісіі некаторыя патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты ўжо пачалі расходаваць сродкі на выбарчую кампанію. Больш за ўсё выдаткаваў на выбарчую кампанію вылучэнец экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка — больш за 23 тысячаў беларускіх рублёў. 

Трэба адзначыць, што з 14 асоб, якія вылучаюцца ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты, толькі сем адкрылі банкаўскія рахункі. Сярод іх: Сяргей Чэрачань, Андрэй Дзмітрыеў, Віктар Бабарыка, Алесь Таболіч, Ганна Канапацкая, Святлана Ціханоўская, Валер Цапкала. Астатнія пакуль не адкрылі свае рахункі ў банках. Сярод іх і дзеючы прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

У выбарчыя фонды чатырох вылучэнцаў ўжо пералічаныя сродкі:

Тры з іх ужо выдаткавалі пэўную суму на выбарчую кампанію:

У выбарчыя фонды астатніх вылучэнцаў пакуль не паступалі сродкі. 

Нагадаем, памер фонду абмежаваны 9 тысячамі базавых велічыняў — сёлета гэта 243 тысячы рублёў або каля 101 тысячы даляраў. Грошы ў фонд можа ўносіць любы грамадзянін Беларусі (да 20 базавых — 540 рублёў), прымаюцца грошы і ад юрыдычных асобаў (да 50 базавых — 1350 рублёў), і з кішэні самаго патэнцыйнага кандыдата. 

Першую фінансавую справаздачу ў Цэнтрвыбаркам вылучэнцы ў кандыдаты павінны прадаставіць не пазней 24 чэрвеня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Крыніца: Да 23 тысячаў. Вылучэнцы пачалі выдаткоўваць сродкі на выбарчую кампанію