Перадвыбарчыя пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты прайшлі ў Магілёве і Бабруйску.  Па інфармацыі назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Барыса Бухеля, 25 траўня на вуліцы Ленінская, 29 у Магілёве сябры ініцыятыўных групаў Мікалая Казлова і Валерыя Цапкалы збіралі подпісы ў падтрымку сваіх кандыдатаў. Людзі падпісваліся, але чэргаў да пікетоўцаў не назіралася. 

26 траўня ў Бабруйску подпісы збіралі Валерыя Цапкалу, Андрэя Дзмітрыева і Ганну Канапацкую. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале "Бабруйск Online".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Крыніца: Пікеты ў Магілёве і Бабруйску: подпісы збіраюць за Цапкалу, Казлова, Канапацкую і Дзмітрыева Фота