Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 22 траўня разглядае апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30. Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.

10 студзеня на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве былі вынесеныя адразу два смяротных прысуды ў дачыненні да двух братоў 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Іллі Косцевых. Іх абвінавацілі ў забойстве настаўніцы, якая жыла па суседстве, і падпале яе дома. Прысуд аб прызначэнні вышэйшай меры пакарання — расстрэлу, вынес суддзя Міхаіл Мельнікаў.

У блакітнай куртцы - Косцева Ганна.
У блакітнай куртцы - Косцева Ганна.

Па прычыне адбыцця пакарання ва ўстанове адкрытага тыпу (“хімія”) маці Станіслава і Іллі – Наталлі Косцевай не дазволілі прысутнічаць на судзе, каб убачыцца са сваімі дзецьмі.

У залі прысутнічаюць - сястра братоў Косцевых Ганна, сваякі забітай настаўніцы муж - Аляксандр Кастрыца і Вера Гардзіновіч, шматлікія журналісты. За судовым працэсам назірае каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакаранння" Андрэй Палуда.

У судзе прадугледжаныя дадатковы меры перасцярогі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса: усе прысутныя ў масках, захоўваецца дыстанцыя.

Сваякі забітай настаўніцы.
Сваякі забітай настаўніцы.

Адвакатка Іллі Косцева Падрэцкая просіць далучыць да матэрыялаў справы характарыстыку Іллі з СПЦ г Чэрыкава, іншыя дакументы: ад выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу, аб атрыманні адукацыі, аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў маіх маці, а таксама інфармацыю з Чэрыкаўскага райвыканкама аб знаходжанні Іллі ў прытулку (2014 год). Тады Іллі было 15 гадоў.

Выхавацель дома сямейнага тыпу напісала ў характарыстыцы: "вельмі любіў свайго малодшага брата, аберагаў яго і вялікім аўтарытэтам для яго была сястра Ганна. Ставіўся да ўсіх з павагай, не крыўдзіў малодшых, выконваў распарадак дня. За час знаходжання  адміністрацыйных правапарушэнняў не было. Аднак  мог хітрыць, падманваць (былі недахопы)".

Суду прадстаўлены звесткі пра дату смерці бацькі Косцевых, Мікалая, які памёр у 2001 годзе.

Адвакатка Станіслава Косцева Казак таксама (раней, да суда) падала звесткі з сацыяльна-педагагічнага цэнтра аб адабранні з сям'і Стаса.  Характарыстыка: "адкрыты, але не можа весці за сабой, залежны, настойлівы ў дасягненні мэты, крыўдлівы, схільны да канфліктаў. Да вучобы не мае цікавасці, несамастойны, патрабуе кантролю з боку дарослых". 

У 2011 быў адабраны з сям'і, якая была прызнаная ў сацыяльна-небяспечным становішчы (СОП). Потым маці была пазбаўленая бацькоўскіх правоў.

Нейкі час пражываў у прыёмнай сям'і. Вакацыі праводзіў па месцы жыхарства. Не заўсёды мог спраўляцца са сваімі эмоцыямі. Выхавальніца з прыёмнай сям'і напісала пазітыўную характарыстыку. Але ў той жа час адзначыла, што мог хітрыць і падманваць.

Хадайніцтвы адвакатаў аб далучэнні матэрыялаў Косцевы падтрымліваюць, пацярпелыя - супраць. Судовая калегія вызначыла хадайніцтвы адвакатаў задаволіць. Пракурор пагадзіўся з усімі хадайніцтвамі акрамя аднаго: аб псіхолага-псіхіятрычнай экспертызе.

Суд задаволіў усе хадайніцтвы, акрамя двух: аб выкліку маці Косцевых ў суд, а таксама аб экспертызе.

Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі за захаванне жыцця братам Косцевым

Amnesty International заклікае выратаваць ад пакарання братоў, асуджаных у Беларусі да смерці. Адпаведная заява размешчаная на сайце арганізацыі.

На дадзены момант у Беларусі выкананне смяротнага прысуду чакаюць Віктар Сергель з Лунінца і асуджаны на смяротнае пакаранне 30 ліпеня 2019 года Віктар Паўлаў з Віцебшчыны.

Яшчэ адзін смяротны прысуд быў вынесены сёлета, 6 сакавіка Мінскім абласным судом на выязным пасяджэнні ў Слуцку 29-гадоваму Віктару Скрундзіку. Апеляцыйны разгляд яго скаргі ў Вярхоўным Судзе прызначаны на 30 чэрвеня ў 9:30.

Таксама ў Магілёўскім абласным судзе  працягваецца разгляд гучнай крымінальнай справы па масаваму забойству 15-гадовай даўніны, дзе адразу чатыром абвінавачаным пагражае смяротнае пакаранне. На лаве падсудных, як і 13 год таму, – Павел Паўлючэнка, Сяргей Юшкевіч, Мікалай Ракуцін і Генадзь Салаўёў. Усім пагражае вышэйшая мера пакарання – расстрэл.

Крыніца: Кошт пытання – жыццё. Вярхоўны суд разглядае апеляцыйную скаргу братоў Косцевых Фота Дапоўнена