Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 22 траўня разглядае апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30. Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.
10 студзеня на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве былі вынесеныя адразу два смяротных прысуды ў дачыненні да двух братоў 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Іллі Косцевых. Іх абвінавацілі ў забойстве настаўніцы, якая жыла па суседстве, і падпале яе дома. Прысуд аб прызначэнні вышэйшай меры пакарання — расстрэлу, вынес суддзя Міхаіл Мельнікаў.
Па прычыне адбыцця пакарання ва ўстанове адкрытага тыпу (“хімія”) маці Станіслава і Іллі – Наталлі Косцевай не дазволілі прысутнічаць на судзе, каб убачыцца са сваімі дзецьмі.
У залі прысутнічаюць - сястра братоў Косцевых Ганна, сваякі забітай настаўніцы, шматлікія журналісты. За судовым працэсам назірае каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакаранння" Андрэй Палуда.
Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі за захаванне жыцця братам Косцевым
На дадзены момант у Беларусі выкананне смяротнага прысуду чакаюць Віктар Сергель з Лунінца і асуджаны на смяротнае пакаранне 30 ліпеня 2019 года Віктар Паўлаў з Віцебшчыны.
Яшчэ адзін смяротны прысуд быў вынесены сёлета, 6 сакавіка Мінскім абласным судом на выязным пасяджэнні ў Слуцку 29-гадоваму Віктару Скрундзіку. Апеляцыйны разгляд яго скаргі ў Вярхоўным Судзе прызначаны на 30 чэрвеня ў 9:30.
Таксама ў Магілёўскім абласным судзе працягваецца разгляд гучнай крымінальнай справы па масаваму забойству 15-гадовай даўніны, дзе адразу чатыром абвінавачаным пагражае смяротнае пакаранне. На лаве падсудных, як і 13 год таму, – Павел Паўлючэнка, Сяргей Юшкевіч, Мікалай Ракуцін і Генадзь Салаўёў. Усім пагражае вышэйшая мера пакарання – расстрэл.
Крыніца: Кошт пытання – жыццё. Вярхоўны суд разглядае касацыйную скаргу братоў Косцевых Фота Дапоўнена