Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 22 траўня разглядае апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30. Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.

Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў
Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў.

10 студзеня на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве былі вынесеныя адразу два смяротных прысуды ў дачыненні да двух братоў 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Іллі Косцевых. Іх абвінавацілі ў забойстве настаўніцы, якая жыла па суседстве, і падпале яе дома. Прысуд аб прызначэнні вышэйшай меры пакарання — расстрэлу, вынес суддзя Міхаіл Мельнікаў.

Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі за захаванне жыцця братам Косцевым

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае выратаваць ад пакарання братоў, асуджаных у Беларусі да смерці. Адпаведная заява размешчаная на сайце арганізацыі.

На дадзены момант у Беларусі выкананне смяротнага прысуду чакаюць Віктар Сергель з Лунінца і асуджаны на смяротнае пакаранне 30 ліпеня 2019 года Віктар Паўлаў з Віцебшчыны.

Яшчэ адзін смяротны прысуд быў вынесены сёлета, 6 сакавіка Мінскім абласным судом на выязным пасяджэнні ў Слуцку 29-гадоваму Віктару Скрундзіку. Апеляцыйны разгляд яго скаргі ў Вярхоўным Судзе прызначаны на 30 чэрвеня ў 9:30.

Таксама ў Магілёўскім абласным судзе  працягваецца разгляд гучнай крымінальнай справы па масаваму забойству 15-гадовай даўніны, дзе адразу чатыром абвінавачаным пагражае смяротнае пакаранне. На лаве падсудных, як і 13 год таму, – Павел Паўлючэнка, Сяргей Юшкевіч, Мікалай Ракуцін і Генадзь Салаўёў. Усім пагражае вышэйшая мера пакарання – расстрэл.

Крыніца: Кошт пытання – жыццё. Вярхоўны суд разглядае касацыйную скаргу братоў Косцевых