КДБ (Камітэт дзяржаўнай бяспекі) прызваны абараняць нацыянальную бяспеку. Але па факце мы бачым, што супрацоўнікі КДБ сочаць за сваімі ж грамадзянамі, а менавіта — грамадскімі актывістамі. Яны могуць прыйсці да вас ва ўніверсітэт, дзе вы вучыцеся, альбо на працу — каб правесці “размову”. Яны не называюць сваіх прозвішч і не паказваюць дакументаў. Сочаць яны і за рознымі мерапрыемствамі (такімі як лекцыя па правах жывёлаў), а таксама недзяржаўнымі культурніцкімі імпрэзамі (напрыклад, “Мова нанова”). Сабраныя ў выпуску падкаста гісторыі — толькі кропелька ў моры сачэння КДБшнікаў за сваімі грамадзянамі.
У выпуску падкаста пачуем запіс і сапраўднай размовы “прадстаўніка органаў па імені Андрэй” з актывісткай “Новых рэгіёнаў”.
Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!
Крыніца: За кім сочыць КДБ? Шосты выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" Аўдыё