Гарадзенскія назіральнікі Віктар СазонаўРаман ЮргельАндрэй Коця і Святлана Рудкоўская звярнуліся ў ЦВК і да старшыні аблвыканкаму Краўцова В.У. з адпаведнымі лістамі, у якіх указваюць на праблемы ў відэатрансляцыя з сумеснага пасяджэння прэзідыума Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў і Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, калі тыя стваралі Ленінскую і Кастрычніцкую раённыя выбарчыя камісіі. Справа ў тым, што пасяджэнне не адпавядала патрэбным крытэрам, таму што прамая трансляцыя рэзка перапынілася праз 42 хвіліны пасля пачатку і больш не аднаўлялася, і нават у запісу не паўтаралася.

Раман Юргель, Андрэй Коця, Віктар Сазонаў
Раман Юргель, Андрэй Коця, Віктар Сазонаў

На відэатрансляцыі пасяджэння было бачна, што прысутныя там асобы паспелі разгледзець да канца пытанні па ўтварэнню Ленінскай тэрытарыяльнай камісіі і зацвердзіць колькасны i персанальны склад. А вось трансляцыя ўтварэння Кастрычніцкай камісіі была абарваная. Мажліва па тэхнічных прычынах. Але і гэта не зразумела, бо адпаведныя структуры не выступілі з тлумачэннямі гэтага моманту.

Таму назіральнікі не лічаць, што пасяджэнне прайшло адкрыта і галосна, як таго патрабуе арт.  13 Выбарчага кодэкса. З-за знікнення трансляцыі не было відаць персанальнага галасавання па 10 сябрах камісіі.

У сваіх лістах назіральнікі прапанавалі правесці праверку па гэтым факце, надрукаваць інфармацыю па выніках праверкі і ўсё ж паставіць на сайт Гарадзенскага гарвыканкаму відэазапіс таго пасяджэння. Таксама яны просяць прыняць меры рэагавання і правесці навучанне працаўнікоў органаў выканаўчай улады для перадухілення такіх праблем у будучым.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Гродна: Назіральнікі звярнуліся ў ЦВК і аблвыканкам з-за тэхнічнага збою ў трансляцыі