Сёння, 15 траўня, у судзе Ленінскага раёна г. Брэста нарэшце распачалося судовае паседжанне у дачыненні да сябры ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна. Суддзёй выступае Дзмітры Шурын.

Уладзімір Вялічкін. Фота: ПЦ
Уладзімір Вялічкін. Фота: ПЦ "Вясна" (2019 год)

Перад судом Улядзімір Вялічкін паспеў распавесці пра свае ўмовы знаходжання ў ІЧУ:

"Персанал спакойны, нават паблажлівы. Супрацоўнікам сорамна. Кіраваў і загады аддаваў аб маім затрыманні Мікола Самасюк, падстаў затрымання не называў,  затрымлівалі людзі ў цывільным".

Уладзімір Вялічкін не выключае, што пасля сённяшняга суда яго ізноў затрымаюць і адвязуць на ІЧУ.

Нагадаем, што праваабаронца быў затрыманы 10 траўня падчас яго маніторынгу акцыі і шэсця “кармлення галубоў”. Яго змясцілі ў Кобрынскі ІЧУ, а затым перавезлі ў Брэст. З 10-га траўня праваабаронца працягваў знаходзіцца ў ІЧУ. 12 траўня над Вялічкіным прайшоў суд, дзе яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў вяглядзе штрафа ў 50 б.в. (1350 бел.руб.) па частцы 3 арт. 23.34 — за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 10 траўня. Адразу пасля судовага паседжання Уладзіміра Вялічкіна затрымалі ізноў і адправілі ў ІЧУ да наступнага суда. Праваабаронцы “Вясны” і актывісты адсочвалі падзеі і чакалі, што суд распачнецца 13 і 14 траўня. Але толькі зараз, 15 траўня, суд нарэшце распачаўся. Калі Вялічкіна затрымалі 12 траўня, то сёння сканчаецца 78 гадзін затрымання, дазволеных ПВКаАП. Юрыдычны аналіз гэтай дзіўнай практыцы зроблены тут.

Крыніца: Нарэшце: над затрыманым праваабронцам “Вясны” Уладзімірам Вялічкіным распачаўся другі суд