На вілейскага актывіста Андрэя Кудзіка супрацоўнікі мясцовага РАУС 7 траўня склалі пяць пратаколаў па частцы 3 артыкулу 23.34 КаАП (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за тое, што ён выходзіў і заклікаў на цэнтральную плошчу горада ў знак салідарнасці з берасцейскімі экаактывістамі.  У пратаколах пазначана, што Андрэй Кудзік за 19, 20, 26 красавіка і 3 траўня "ў горадзе Вілейка на Цэнтральнай плошчы прымаў актыўны ўдзел у пікетаванні без адпаведнага дазволу Вілейскага райвыканкама", а 25 красавіка "публічна заклікаў праз "Facebook" да правядзення пікетавання на плошчы".

kudzik_vileika.jpg
Андрэй Кудзік. Фота прадастаўлена "Вясне"

Даты суда пакуль невядомыя. Актывіст плануе абскардзіць складзеныя вілейскімі міліцыянтамі пратаколы.

Тым часам у Беларусі некалькі дзён запар працягваецца пераслед прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА ПРА ГЭТА МОЖНА ПАЧЫТАЦЬ ТУТ:

Пераслед прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў працягваецца восьмага траўня

Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.

Новыя затрыманні прыхільнікаў блогера Ціханоўскага прайшлі ў розных гарадах краіны

Сёмага траўня ў розных гарадах краіны працягнуўся пераслед грамадзян, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Брэста (“кармленне галубоў”) і ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага. Не абыйшлося і без жорсткіх затрыманняў.

Крыніца: На вілейскага актывіста склалі пяць пратаколаў за акцыі салідарнасці з берасцейцамі