Не так даўно міністр унутраных спраў Юры Караеў заявіў журналістам у парламенце, што ў толькі ў двух асужданых выяўлены каранавірус – у тых, хто адбывае пакаранне ва ўстановах адкрытага тыпу і ходзіць на працу ў грамадзянскую ўстанову.
Аднак праваабаронцы па-ранейшаму занепакоеныя становішчам людзей у месцах няволі ў сітуацыі развіцця пандэміі #COVID19, а інфармацыя адтуль фактычна недаступная для грамадскасці. Што там адбываецца і якія меры прымаюцца?
Зноў жа Юры Караеў распавёў, што ў калоніях зараз у тры змены шыюць ахоўныя касцюмы. У першыя дні гэта было 3,5 тысячы штук у дзень, цяпер - па 16 тысяч штук. Гэта кажа пра тое, што для зняволеных колькасць працы толькі павялічылася.
ПЦ “Вясна” працягвае збіраць звесткі: калі вам вядома пра сітуацыю з распаўсюдам каранавіруса ў месцах няволі ці пра тое, якія меры прымаюцца або не прымаюцца, каб захаваць здароўе зняволеным, паведамляйце нам на скрыню: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Нас цікавяць інфармацыя з любых месцаў несвабоды - «хіміі», калоній, турмаў, СІЗА і ЛПП. Людзі, што там знаходзяцца, амаль безабаронныя, і разам мы можам узняць праблему і пастарацца ім дапамагчы!
Крыніца: “Вясна” працягвае збіраць звесткі пра каранавірус у месцах няволі