У судзе Маскоўскага раёна Мінска ў 10:00 распачаўся суд над маладафронтаўцамі Дзянісам і Максімам Урбановічамі, Віталём Трыгубавым паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за акцыю на 25 сакавіка. Такім пікетам міліцыянты з РУУС Маскоўскага раёна Мінска палічылі ўскладанне кветак 25 сакавіка да будынку, дзе была абвешчана незалежнасць БНР, і фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены тады ж. Прычым Максіму Урбановічу ў віну ставіцца тое, што ён трымаў нават не сцяг, а шалік з гербам “Пагоня” і надпісам “Беларусь жыве вечна”.
Гэта не першы выпадак, калі ўскладанне кветак расцэньваецца як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. У кастрычніку мінулага года тых жа маладафронтаўцаў – Дзяніса Урбановіча і Віталя Трыгубава асудзілі на 40 базавых велічынь штрафу кожнаму за ўскладанне кветак да помніка Янкі Купалы. Пратакол тады таксама быў складзены на падставе фота, зробленага актывістамі каля помніка.
Інфармацыя дапаўняецца.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96