Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы" Пасля двух дзён пераследу на дарогах Беларусі міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва. 

Машыну, дзе ехаў Сяргей Ціханоўскі спыніла машына ДАІ. Акрамя супрацоўніка ДАІ да машыны падыйшоў супрацоўнік АМАПу, які адмаўляўся прад'яўляць Ціханоўскаму свае дакументы. Блогер у гэты час вёў стрым на свой канал, але потым спыніў яго. Ён паспеў папрасіць падпісчыкаў прыехаць на месца інцыдэнту і падтрымаць яго. 

Блогер Уладзімір Няронскі паведаміў пра затрыманне Сяргея Ціханоўскага.

Нагадаем, што цягам апошніх двух дзён машыны праекту "Страна для жизни" шмат разоў спыняла міліцыя і ДАІ. Учора, пятага траўня, Сяргей Ціханоўскі прызначыў на вечар сустрэчу з падпісчыкамі ў Магілёве. Прыкладна за паўтары гадзіны да сустрэчы аўтадом блогера зноў спынілі, аднак самога Ціханоўскага ў нём не аказалася. На месца падзей прыехала шмат падпісчыкаў, міліцыя хацела затрымаць кіроўцу, але падпісчыкі літаральна адбілі яго. У выніку міліцэйскае кіраўніцтва дала загад міліцыянтам сысці. 

«Стоп прусак!». Магілёўцы адбілі чалавека ад затрымання і правялі дзве акцыі пратэсту ў адзін дзень

Сайт пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online распавядае пра падзеі пятага траўня, калі магілёўская міліцыя спрабавал сарваць сустрэчу падпісчыкаў каналу "Краіна для жыцця", але ў яе нічога не атрымалася.

Крыніца: Пасля двух дзён пераследу блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі пад Магілёвам