Дзмітрый Андрасюк у судзе У судзе Ленінскага раёна Брэста судзяць траіх актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода і бралі ўдзел у акцыі пратэсту 12 красавіка. На іх заведзеныя адміністрацыйныя справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

Дзмірый Бекалюк быў затрыманы ўвечары ў пятніцу, Аляксандра Кабанава і Дзмітрыя Андрасюка затрымалі ранкам ў суботу. На ўсе выходныя із памясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Разгляд сппраў прызначылі на 14.30 у розных судзей.

Справу Дзмітрыя Бекалюка разглядае суддзя Аляксандр Семянчук. Актывіст хадайнічаў аб выкліку ў якасці сведкаў міліцыянтаў, якія падчас затрымання не азнаёмілі яго з правамі, а таксама прасіў тыдзень для працы па справе яго адваката. У выніку суддзя даў час на пошук адваката да 15.00 22 красавіка.

Я зайшоў у краму, затым туды забеглі чатыры міліцыянты. Адзін з іх паказаў пасведчанне і сказаў, што я затрыманы і ў адносінах да мяне вядзецца адміністрацыйны працэс.

Суддзіць Дзмірыя Андрасюка пачаў суддзя Дзмітрый Шурын. Напачатку працэсу Андрасюк папрасіў суддзю паказаць яму сваё пасведчанне. Той адмовіўся гэта рабіць, і тады Андрасюк, у сваю чаргу, адмовіўся ўдзельнічаць у судовым працэсе. Яго выдалілі з залы суда. Праз некаторы час стала вядома, што суддзя прыняў рашэнне арыштаваць яго на 15 сутак.

Справу Аляксандра Кабанава – суддзя Д. Куроўскі.

Пасля допыта сведак міліцыянтаў суддзя вынес рашэнне – арыштаваць блогера на 15 сутак.

Крыніца: У Брэсце судзяць праціўнікаў завода АКБ. Кабанаву і Андрасюку - 15 сутак арышту