Акцыя 9 красавіка супраць запуску завода АКБ. Фота Tut.by У дадатак да затрыманых раней актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка і Аляксандра Кабанава супрацоўнікі міліцыі затрымалі сёння яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода.

Як паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, раніцай, па дарозе на вёску, затрымалі экаактывіста Зміцера Андрасюка: 

"Па дарозе на вёску затрымалі экаактывіста Зміцера Андрасюка. Ад самай хаты, за машынай у якой ён ехаў, за імі прычапілася машына з людзьмі, аднаго з якіх ён ведаў як міліцыянта".

Зміцер Андрасюк таксама прымаў удзел у "нядзельным кармленні галубоў" на плошчы Леніна ў Берасці.

Крыніца: Затрыманні берасцейскіх экаактывістаў працягваюцца – забралі Зміцера Андрасюка