Прапануем паслухаць другі выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" пра людзей з псіхічнымі расстройствамі. Стыгмы, "псіхі"(?) і закрытыя лякарні. Як часта мы чулі выраз кшталту: "Ён псіх і яго трэба ізаляваць ад грамадства"? Але гэта — стыгматызацыя.

Чаму яна існуе? І чаму ў нашай мове мы выкарыстоўваем словы "псіхоз" і "Навінкі" у якасці абразаў і жартаў? А як пры гэтым жывуць людзі, якія з'яўляюцца носьбітамі псіхічных хваробаў?

Што яшчэ будзе ў падкасце:

Пачуем галасы і іншых людзей.

Дзякуем Клубнаму дому "Открытая душа" за іх працу, а таксама Жывой бібліятэцы і ініцыятыве Тендер на гендер — менавіта падчас іх мерапрыемстваў мы сустрэлі некаторых герояў падкаста.

ВАЖНА: у падкасце апісана тое, як быць не павінна. Не заўсёды ў "Навінках" усё бывае так дрэнна. Але калі вы сутыкнуліся з парушэннем правоў, то тут можна атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу (звяртацца могуць людзі з псіхічнымі растройствамі і іх сваякі).

Крыніца: Другі выпуск падкаста "Вясна прыйдзе": Людзі з псіхічнымі расстройствамі