Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Фота: TUT.BY Стала вядома дата апеляцыйнага перагляду справы братоў Косцевых, якім вынеслі смяротныя прысуды.

Сястра Іллі і Станіслава Косцевых Ганна паведаміла кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", што Вярхоўны суд разгледзіць ў апеляцыйным парадку справу асуджаных да смяротнага пакарання 24 красавіка ў 9 гадзін раніцы.

Нагадаем, зараз працягваецца збор подпісаў пад петыцыяй аб праяўленні міласэрнасці ды замене братам смяротнага пакарання пазбаўленнем волі ці пажыццёвым зняволеннем.

"Дайце ім апошні шанец усвядоміць здзейсненае". Ганна Косцева просіць захаваць жыццё братам

Сястра асуджаных да смяротнага пакарання Іллі і Станіслава Косцевых просіць падпісаць петыцыю да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб памілаванні асуджаных і замене ім прысуду на пазбаўленне волі або пажыццёвае зняволенне.

Крыніца: Вярхоўны суд прызначыў дату апеляцыйнага разгляду справы братоў Косцевых