29-гадовы Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org У пятніцу, 6 сакавіка, Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды "слуцкай бандзе". Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве 79-гадовага і 94-гадовага пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Па дадзеных следства, абвінавачаныя спачатку душылі старых, а потым спальвалі іх жыўцом. Усё гэта адбывалася ў студзені 2019 года.

Усе фігуранты справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення, а таксама смяротнага пакарання. Суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка прызначыў тое пакаранне, якое запрашваў дзяржабвінаваўца Вадзім Лолуа.

sud_slutsk_spring96org-4.jpg
Віталь Мяцеж, Віктар Скрундзік і Валянцін Бушнін у судзе. Фота: spring96.org

Судовы працэс па гэтай справе ў будынку Слуцкага суда працягваўся больш за месяц. Пад вартай абвінавачаныя знаходзіліся каля года.

sud_slutsk_spring96org-3.jpg
Падчас канваіравання "слуцкай банды" з суда. Фота: spring96.org

Крыніца: Чарговы смяротны прысуд вынеслі ў Слуцку Фота