Рэпрэсіі супраць удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый за незалежнасць Беларусі, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня, працягваюцца. Ужо адбыліся дзясяткі судовых працэсаў, якія скончыліся буйнымі штрафамі і суткамі. Па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) былі пакараныя арыштамі на 5-15 сутак адзінаццаць актывістаў. Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня.  Інфармацыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

protest_minsk_integraciya_201219_svaboda
Акцыя супраць інтэграцыі. Фота: "Радыё Свабода"

8 студзеня

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска

Суд Пінскага раёна і г. Пінска

9 студзеня

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

Суд Ленінскага раёна г. Мінска

Суд Фрунзенскага раёна г. Мінска

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска

Суд Пінскага раёна і г. Пінска

Суд Першамайскага раёна г. Віцебска

"Навагоднія суткі". Падтрымай паштоўкай тых, хто выходзіў за незалежнасць

Некаторыя сустрэнуць Новы год «на сутках», некаторыя будуць вымушаныя выплаціць буйныя штрафы. Прапаноўваем падтрымаць іх паштоўкамі і лістамі.

10 студзеня

Суд Савецкага раёна г. Мінска

Суд Першамайскага раёна г. Мінска

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

Суд Ленінскага раёна г. Мінска

Суд Заводскага раёна г. Мінска

Суд Лідскага раёна і г. Ліда

Суд Дубровенскага раёна

Інфармацыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт. 23.34 КаАП складзены таксама на актывістаў Алеся Круткіна, Вячаслава Сіўчыка, Барыса Анікеева, Ігара Барысава і актывістак Наталлю Саматыю, Вольгу Кавалькову, Наталлю Стрэльчанка і іншых. Даты судоў пакуль ім не прызначаныя.

Крыніца: Акцыі за незалежнасць Беларусі: афіша судоў на 8-10 студзеня Дапоўнена