Ірына Халіп На пятніцу 20 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы вядомай журналісткі і актывісткі “Еўрапейскай Беларусі” Ірыны Халіп. Судовае паседжанне адбудзецца ў судзе Партызанскага раёна Мінска ў 10 гадзін.

Пра гэта Халіп паведаміла ў фэйсбуку:

"А судзіць мяне будуць у пятніцу. 20 снежня, 10.00., Суд Партызанскага раёна. Склад правапарушэння:  "15 лістапада прыйшла на Кастрычніцкую плошчу, каб публічна выказаць сваё меркаванне з нагоды маючых адбыцца выбараў". Насычаны дзень, аднак, будзе ў пятніцу ...”

Пратакол правапарушэння па ч.1 арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) быў складзены яшчэ на пачатку снежня.

Крыніца: Журналістку Халіп будуць судзіць за публічнае выказванне свайго меркавання