Праваабарончая арганізацыя Human Constanta працуе з сучаснымі выклікамі для правоў чалавека ў трох тэматычных кірунках: 1) прасоўванне і абарона фундаментальных правоў мігрантаў і бежанцаў у межах узятых на сябе Беларуссю міжнародных абавязацельстваў; 2) адвакатавання ў сферы лічбавых свабод (правоў чалавека ў лічбавую эпоху); 3) пытанні антыдыскрымінацыі і процідзеяння расізму.

Выклікаў у Беларусі становіцца больш і мы разумеем, што прыйшла пара пашыраць нашу каманду. Мы хочам адкрыць юрыдычную прыёмную ў Мінску і кансультаваць замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, у тым ліку вымушаных мігрантаў па пытаннях іх правоў. Таму мы адкрываем вакансію для юрыста або юрыстка.

Што будзе рабіць наш юрыст(-ка):

Нашы пажаданні да кандыдата(кі):

Мы асабліва адзначым кандыдатаў і кандыдатак з вопытам працы ў сферы правоў мігрантаў, бежанцаў і асобаў без грамадзянства, з вопытам працы ў НКА і з веданнем англійскай мовы.

Занятасць частковая, паўстаўкі.

Дасылайце рэзюмэ на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 15 верасня 2017 года. Абавязкова стаўце пазнаку "вакансія Мінск". З канидат(к)амі, якія прайшлі папярэдні адбор, мы звяжамся да 20 верасня і запросім на інтэрв'ю.

Крыніца: Human Constanta адкрывае вакансію юрыста