Беларускі дом правоў чалавека шукае выканаўчага дырэктара – і магчыма, менавіта вас. Пра ўмовы працы і патрабаванні да кандыдатаў чытайце ніжэй.

Від занятасці: Поўная занятасць

Месца працы: Вільнюс, Літва

Пачатак працы:  люты 2020

АрганізацыяБеларускі дом правоў чалавека імені Барыса Звозскава

Пра арганізацыю: Беларускі дом правоў чалавека імені Барыса Звозскава быў заснаваны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі ў 2006 годзе. Ён з’яўляецца сябрам сеткі Дамоў правоў чалавека, якая аб’ядноўвае больш за 90 праваабарончых арганізацый у 16 Дамах у розных краінах. Місія БДПЧ – падтрымка і развіццё праваабарончага руху ў Беларусі. БДПЧ працуе над выкананнем сваёй місіі па чатырох стратэгічных накірунках: адукацыя ў сферы правоў чалавека, умацаванне патэнцыяла праваабарончых арганізацый, абарона і падтрымка праваабаронцаў і адвакацыя правоў чалавека.

Пра пасаду: Выканаўчы дырэктар БДПЧ адказвае за планаванне, распрацоўку, агульную каардынацыю/рэалізацыю і кіраванне стратэгічнымі напрамкамі дзейнасці БДПЧ; за пошук фінансавання, падтрыманне сувязі з донарамі і партнёрамі, за кіраванне персаналам і забеспячэнне бесперапыннай працы арганізацыі. Выканаўчы дырэктар падпарадкоўваецца Радзе БДПЧ.

Абавязкі

Патрабаванні

Адукацыя

Кандыдат павінен мець вышэйшую адукацыю, пажадана ў сферы кіравання некамерцыйнымі арганізацыямі, сацыяльных або гуманітарных навук.

Веды і навыкі

Тэхнічныя навыкі

Досвед

Як падаць заяўку

Калі ласка, дашліце вашае рэзюмэ разам з матывацыйным лістом на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., пазначыўшы ў тэме ліста, што гэта заяўка на пасаду выканаўчага дырэктара. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоў’е.

Калі ласка, па любых пытаннях аб пасадзе выканаўчага дырэктара звяртайцеся толькі па электроннай пошце, пазначанай вышэй.

Крыніца: Беларускі дом правоў чалавека працягвае конкурс на пасаду выканаўчага дырэктара