Ілюстрацыя з сайта eurasia.amnesty.org Штогадовы "Марафон лістоў" ад Amnesty International у гэтым годзе прысвечаны абароне правоў дзяцей, моладзевых актывістаў і актывістак.

Менавіта яны адыгралі значную ролю ў галоўных пратэстных рухах і праваабарончых кампаніях у 2019 годзе, напрыклад, у глабальным кліматычным страйку Fridays for Future (Пятніцы дзеля будучыні), якую распачала 16-гадовая шведка Грэта Тунберг, а таксама ў іншых пратэстных рухах ў многіх краінах па ўсім свеце.

"Адны маладыя людзі выступаюць за кліматычную і экалагічную справядлівасць, іншыя - змагаюцца з нераўнапраўе, беднасцю, дыскрымінацыяй і палітычнымі рэпрэсіямі, але ўсе яны сталі магутнай рухаючай сілай пераменаў і заслугоўваюць падтрымкі з боку міжнароднай супольнасьці", - заявіў генеральны сакратар Amnesty International Кумі Найду.

Героямі «Марафону лістоў» 2019 сталі маладыя праваабаронцы, праваабаронк і звычайныя людзі з Беларусі, Кітая, Ірана, Нігерыі, Філіпін, Мексікі і іншых краін.

Вось некаторыя героі кампаніі:

Валанцёрская служба "Вясны" далучылася да кампаніі Amnesty International у падтрымку герояў "Марафону лістоў" і арганізавала куток салідарнасці на пляцоўцы "Тэрыторыя правоў".

Любы жадаючы да 20 снежня можа прыйсці па адрасе: г. Мінск, вул. Ложынская, 16, пам. 404 і падпісаць петыцыю і паштоўкі ў падтрымку герояў кампаніі.

Нагадаем, кожны снежань у рамках кампаніі людзі ва ўсім свеце адпраўляюць мільёны пасланняў у абарону і падтрымку людзей, чые правы парушаюцца. Гэта могуць быць традыцыйныя петыцыі уладам, паштоўкі салідарнасці з палітвязнямі, анлайн-кампаніі і флэшмобы.

Крыніца: Стартаваў «Марафон лістоў» ад Amnesty International