Калектыў газеты "Бабруйскае жыццё". Фота: bobrlife.by Дзяржаўная газета «Бабруйскае жыццё» адмовілася друкаваць перадвыбарную праграму кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад АГП па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе №78 Аляксандра Комара. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў аднапартыец кандыдата Уладзімір Шанцаў.

“Цэнзура нават даведку выдала. І гэта нягледзячы на тое, што ў артыкуле 33. Канстытуцыі запісана:"Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб'яднаннямі або асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца", - піша ён.

Паводле слоў кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Комара, рашэнне не друкаваць яго праграму прымалася на рэдакцыйным савеце, які рэкамендаваў унесці змены ў фармулёўку ў пункце «Як гэта рабіць». Калі ж ён не пагодзіцца, запэўнілі, што не будуць публікаваць праграму.

Аляксандр Комар напісаў, што «з Лукашэнкам у краіны няма будучыні. Ён завёў краіну ў тупік». Друкарня імя Непагодзіна таксама адмовілася друкаваць яму ўлёткі. Машына зламалася. І будзе зламаная да канца выбараў, калі Аляксандр словы пра Лукашэнку не прыбярэ.

Па звестках прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, грамадзяне не змаглі пачуць выступы, альбо азнаёміцца з перадвыбарчымі праграмамі наступных кандыдатаў:

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Бабруйскія цэнзары адмовілі кандыдату ад АГП ў публікацыі перадвыбарнай праграмы Дакумент