 Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс 14 чэрвеня падпісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведамляецца на сайце аблвыканкама.
 Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс 14 чэрвеня падпісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведамляецца на сайце аблвыканкама.
“Прыпыніць будаўніцтва аб'екта «Акумулятарны завод ТАА «АйПауэр» з уласнай кацельняй на прыродным газе па адрасе: Брэсцкі раён СЭЗ «Брэст» раён «Аэрапорта» 1 пускавы комплекс» да ліквідацыі выяўленых парушэнняў”.
Нагадаем, што ў мінулую нядзелю праціўнікаў акумулятарнага завода запрасілі на сустрэчу з мэрам горада Аляксандрам Рагачуком, дзе той распавёў пра праблемы, з-за якіх запуск завода адкладаецца. Праз некалькі дзён ініцыятыўная група з 15 актывістаў сутсрэлася з губернатарам Анатолем Лісам, які паабяцаў цягам тыдня вывучыць і даць ацэнку ўсім фаткам парушэнняў, пра якія распавялі актывісты.
Крыніца: Будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце прыпынена