У сераду, 8 траўня, каля 12 гадзін, у аэрапорце г. Мінска быў затрыманы інгушскі грамадзянскі актывіст, блогер і журналіст Ізмаіл Нальгіеў. Як паведамляецца ў фэйсбуку, ён павінен быў вылецець у Еўропу. Ізмаіл Нальгіеў прайшоў рэгістрацыю і дагляд, але за гадзіну да вылету яго затрымалі на памежным кантролі, патлумачыўшы гэта тым, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.

"Трэба разумець, што Ізмаіл адзін з лідэраў народнага пратэсту Інгушэціі, а не злачынец. І яго пераследуюць толькі па палітычных матывах. Зараз ідзе Рамадан, хутчэй за ўсё ў яго пост, як у многіх мусульман. У яго слабое здароўе, праблемы са страўнікам, ня так даўно ён перанёс аперацыю і стаміўся ў выніку пратэстных акцый".

Ruslan Mutsolgov

Вядома, што яго перадалі супрацоўнікам беларускай міліцыі. Міліцыя ў звязалася з ініцыятарам вышуку Інгушэціі, якія папрасілі прывесці яго ў г. Смаленск і перадаць інгушскім паліцыянтам.

"Калі ён будзе перададзены, то гэта будзе фактычна выкраданнем, так як ён афіцыйна не затрыманы".

Ruslan Mutsolgov

Як паведаміў у фэйсбуку юрыст "БАЖ" Алег Агееў, дзяжурны па АУС ў аэрапорце паведаміў, што без працэсуальнага афармлення ў Расійскую Федэрацыю яго не выдадуць. Да Ізмаілу Нальгіеву на месца затрымання выехаў беларускі адвакат.

Інфармацыя ўдакладняецца.

Крыніца: У аэрапорце Мінска затрымалі інгушскага грамадзянскага актывіста