У сераду, 8 траўня, суд Савецкага суда г. Мінска разгледзіць адміністрацыйную справу IT-кансультанта сайта "Новага Часу" Глеба Рубанава за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмоба #яэкстрэміст. Справа ўзбуджаная паводле ч.2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).

Глеб Рубанаў каля суда Савецкага раёна пасля ночы ў ЦІП. Фота: Дзіяна Серадзюк
Глеб Рубанаў каля суда Савецкага раёна пасля ночы ў ЦІП. Фота: Дзіяна Серадзюк

Ноч перад судом Глеб Рубаноў правёў ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна. Як напярэдадні паведамляла яго жонка Насця Рубанова ў фэйсбуку, у сувязі з шматлікімі парушэннямі яго правоў падчас і пасля затрымання, у тым ліку, катаваннем голадам, у ЦІП на Акрэсціна Глеб Рубанаў абвясціў галадоўку. 

Нагадаем, ноччу з 6 на 7 траўня Глеба Рубанава прыкладна ў 4:30 супрацоўнікі міліцыі падманам выманілі на вуліцу. Калі ён выйшаў, яго затрымалі і адвезлі ў Савецкі РУУС г. Мінска. Пасля чаго змясцілі на ЦІП на Акрэсціна да суда.

Крыніца: Судзяць Глеба Рубанава за рэспост у сацсетках