13.01.2025 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Брэсцкі абласны суд 10 студзеня абвясціў прысуд 44-гадоваму жыхару Іванава Аляксандру Дарагакупцу. Суддзя Андрэй Сіз прызначыў палітвязню пяць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф памерам 50 000 базавых велічыняў (2,1 мільён рублёў), паведаміла Генпракуратура. Таксама паведамляецца, што мужчына падчас расследавання пералічыў дзіцячым дамам 600 тысяч даляраў.

Аляксандра абвінавацілі ў пералічэнні "экстрэмісцкім фармаванням", у тым ліку Палку Каліноўскага", грашовых сродкаў і крыптавалюты ў суме не менш за 11 тысяч рублёў паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

У ходзе расследавання крымінальнай справы мужчына "добраахвотна пералічыў" на карысць ДУ "Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця", ДУ "Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця" і ДУ "Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання" 600 тысяч даляраў.

Крыніца: Палітвязня Аляксандра Дарагакупца асудзілі да 5,5 гадоў калоніі за данаты