10.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Вольга Радзівонава Палітзняволеную журналістку Вольгу Радзівонаву асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

10 снежня 2024 году суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова вынесла вырак журналістцы Вользе Радзівонавай — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вольгу Радзівонаву абвінавацілі паводле:

Працэс па справе журналісткі распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 16 лістапада. Наступнае слуханне прайшло 27 лістапада. 

Журналістку Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Вядома, што падчас утрымання ў СІЗА № 1 яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках.

Хворая маці Вольгі Радзівонавай, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.

Вольга Радзівонава працавала да 2020 года ў KYKY.org, пераважна для рубрыкі «Боль», таксама супрацоўнічала ў якасці фрылансеркі з беларускімі і замежнымі медыя.

Крыніца: Журналістку Вольгу Радзівонаву асудзілі да чатырох гадоў калоніі