08.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-8 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманы індывідуальны прадпрымальнік з Жодзіна 

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама што падчас вяселля некалькі гадоў таму ён разам з іншымі гасцямі свята фатаграфаваўся з нацыянальным беларускім сцягам.

Паводле інфармацыі з сацсетак, затрыманы — Аляксандр Міцкевіч.

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» новыя крыніцы 

Гаворка пра суполкі ва «Укантакце», Facebook, «Аднакласніках», Telegram і YouTube-канал. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Кастрычніцкага раёну Віцебска 4 ліпеня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

Індывідуальную прадпрымальніцу затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе

На «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што працуе індывідуальнай прадпрымальніцай у сферы грузаперавозак і што ў 2020-ым годзе ўдзельнічала ў пратэстах і патрапіла на фота з БЧБ-сцягам у руках.

Мужчыну затрымалі за тое, што ў каментарах ён нібыта заклікаў «да супраціву»

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, дзе пакідаў каментары, ў якіх «заклікаў да супраціву». Таксама ён гаворыць, што не наведваў акцыі пратэсту — гэта аднойчы зрабіў ягоны сын і цяпер ён жыве ў Польшчы.

Адзначым, што ГУБАЗіК мае два сцэнары ў дачыненні да затрыманых за палітыку беларусаў — калі чалавек шмат зарабляе, то яны пішуць «чаго яму не хапала ў жыцці», а калі не — то «як ён збіраўся змяняць краіну, калі не можа змяніць сваё жыццё». Менавіта другі сцэнар і быў абраны для затрыманага мужчыны — яны з жонкай дапамагаюць катам, і сілавікі пішуць, што ён «не можа навесці парадак у сябе дома, але збіраўся ўсю краіну ператварыць у памыйніцу».

Крыніца: Затрыманні за акцыі пратэсту 2020 году і каментары: хроніка пераследу 5-8 ліпеня