26.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць Вольга Вялічка Гродзенскі абласны суд першага ліпеня ў парадку спецвытворчасці пачне разгляд крымінальнай справы эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродна Вольгі Вялічкі.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Вольгу вінавацяць па сямі крымінальных артыкулах:

Спецвытворчасць у дачыненні да Вольгі Вялічкі Следчы камітэт распачаў 5 сакавіка.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс, якім яна кіравала раней, ліквідаваны па рашэнні гарадзенскіх уладаў, а сама Вольга са снежня 2020 года жыве за мяжой і працягвае працу па развіцці сістэмы паліятыўнай дапамогі дзецям і дарослым.

Нядаўна Вялічка выдала кнігу пра свет вачыма дзяцей палітвязняў "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме". 

Крыніца: Завочны суд над эксперткай-псіхалагіняй Вольгай Вялічка прызначаны на першага ліпеня