05.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Дзяніс Жалезка. Фота з сацыяльных сетак. У Гомельскім абласным судзе пятага чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дзяніса Жалезкі з Гомеля. Справу прызначаны разглядаць суддзя Дзмітрый Казлоў.

Вядома, што мужчыну абвінавачваюць па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ:

Як паведамляе “Гомельская вясна”, акалічнасці ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Дзяніса Жалезка высвятляюцца праваабаронцамі. Апошні запіс на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" быў зроблены яшчэ ў сакавіку 2022 г.

Дзяніс Жалезка – ўраджэнец Петрыкава, скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыіі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната, які знаходзіцца ў Гомелі.

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Крыніца: У Гомелі па пратэсных артыкулах судзяць працаўніка гандлёвага дома "Рогачевъ"