16.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Жлобінскага раёна 25 сакавіка два гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму прызначылі 29-гадоваму Арцёму Насановічу. Жыхара Жлобіна асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-м годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша "Гомельская Вясна".

Справу супраць жыхара Жлобіна разглядала суддзя Святлана Андрэева. Як адзначаюць гомельскія праваабаронцы, з чым звязана такое суровае пакаранне, як і абставіны ўзбуджэння крымінальнай справы дагэтуль невядома.

Крыніца: Жыхара Жлобіна асудзілі да 2 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту