02.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя Суд Маскоўскага раёна Мінска.Ілюстрацыйнае фота. Стала вядома, што ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 сакавіка 2024 году паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) асудзілі настаўніка фізкультуры школы ў Крупках Яўгена Пальчыка. 

Суддзя Наталля Варакса пастанавіла асудзіць мужчыну на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Акром гэтага, Пальчык мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (4000 рублёў). Таксама ён мусіць кампенсаваць маральную шкоду пацярпеламу ў памеры 1000 рублёў і дзяржпошліну — 120 рублёў. Таксама прымусова ў яго забралі тэлефон, які нібыта з'яўляецца рэчыўным доказам.

Да суда Яўген знаходзіўся пад вартай: яго вызвалілі пасля абвяшчэння прысуду.

Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён пакінуў каментар у Telegram, які нібыта ўтрымліваў "негатыўную ацэнку прадстаўніка ўлады" — былога начальніка папраўчай калоніі №1 Андрэя Пальчыка. Яўген Пальчык прызнаў віну. Ён распавёў, што знаходзіўся дома, калі размясціў пад фотаздымкам Андрэя Пальчыка зневажальны каментар. Ён патлумачыў, што пакінуў каментар, бо пад фота было напісана, што былы начальнік калоніі злоўжывае паўнамоцтвамі. Аднак Яўген распавёў, што запісаў відэазварот, у якім выбачыўся перад пацярпелым.

Крыніца: 5120 рублёў і паўтара года "хатняй хіміі": настаўніка фізкультуры асудзілі за каментар