15.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе 15 лютага распачынаецца працэс над 28-гадовым жыхаром Петрыкава Іванам Сухамеравым. Яго абвінавачваюць адразу паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх – "здрада дзяржаве" і "ўдзел у ваенных дзеяннях". Падрабязнасці абвінавачвання невядомыя. Суд таксама будзе адбывацца ў закрытым рэжыме. Верагодна, пад вартай ён утрымліваецца з сярэдзіны чэрвеня 2023 года – тады мужчыну судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Тэлеграм-каналы сілавікоў пісалі, што ён нібыта быў затрыманы пры нелегальным пераходзе мяжы ў Беларусь.

suhamerau_90.jpeg
Фота з сацсетак Івана

Івану Сухамераву інкрымінуюць наступныя артыкулы:

Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Багінскі.

Як пісаў "Штодзень", у 2017 годзе хлопец атрымаў дыплом сацыяльнага педагога па заканчэнні Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна. Прыблізна з гэтага часу, як бачна па ягоных сацыяльных сетках, ён пачаў крытычна выказвацца на адрас улады. Асабліва актыўна мужчына выступаў супраць адыёзнага дэкрэта “Аб дармаедах”.

Падтрымайце вязня: СІЗА-3, Гомель, Кніжная 1А, 246003, Іван Аляксандравіч Сухамераваў

Мінімум 55 фігурантаў. Распавядаем, каго і як у Беларусі пераследуюць за "здраду дзяржаве"

"Вясна" распавядае, каго ў Беларусі пераследуюць паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе, як гэты артыкул наўпрост цяпер ператвараецца ў "штодзённы інструмент рэпрэсій".

Крыніца: 28-гадовага жыхара Петрыкава абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" і яшчэ па 9 палітычных артыкулах