29.08.2023 Тэгі: заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

29 жніўня 2023 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Барыс Вітко асуджаны па арт. 391 КК за абразу суддзі, змешчаны пад варту па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі;
  2. Міхаіл Літвак асуджаны па арт. 369 за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Сяргей Адаська асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі па арт. 369 і 368 КК, знявагу дзяржаўных сімвалаў па арт. 370 КК да двух гадоў 6 месяцаў  пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  4. Алег Пракапчук асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі па арт. 369 і 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафа;
  5. Валерый Хаменка асуджаны па абвінавачванні ў распальванні варожасці ў адносінах да рускіх у каментарах, якімі ён асудзіў прарасейскую прапаганду, па арт. 130 КК да двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі;
  6. Аляксей Харсееў асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  7. Юлія Колас змешчана пад варту за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК;
  8. Ягор Жукаў змешчаны пад варту і асуджаны асуджаны на тры месяцы арышту за знявагу дзяржаўных сімвалаў;
  9. Аляксандр Пабяржын асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі па арт. 369 і 368 КК да аднаго года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  10. Яўген Холадаў асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  11. Андрэй Халупка асуджаны за абразу А.Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  12. Сяргей Корсак асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  13. Аляксандр Бірэта асуджаны па арт. 369, 368, 188 (Паклёп), 367 (Паклёп у дачыненні да А. Лукашэнкі) за каментарыі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  14. Аляксандр Кулікоў асуджаны па арт. 367 і 368 КК (Паклёп і абраза А. Лукашэнкі) да 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  15. Сяргей Сафронаў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі па арт. 369 і 368 КК да аднаго года  пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  16. Валерый Кранцэвіч асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі, накіраваны для адбыцця пакарання;
  17. Аляксей Афанасьеў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі па арт. 369 і 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Human Constanta;

Lawtrend;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН.

Крыніца: Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 чалавек палітычнымі зняволенымі