16.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Дзмітрый Макееў. Гомельскі абласны суд 16 ліпеня пачаў разгляд крымінальнай справы аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці. Судзяць мясцовага прадпрымальніка Дзмітрыя Макеева.

Судовы працэс вядзе суддзя Яўген Шаршнёў.

Макеева абвинавачваюць па розных частках артыкула 361 Крымінальнага кодэкса:

“Медыязона” паведамляе, што па дадзеных Адзінага дзяржаўнага рэгістра, поўны цёзка Макеева займаўся прадпрымальніцтвам. У 2014 годзе ў яго была фірма па продажы аўтамабільных запчастак. У 2015 годзе Макееў працаваў таксістам.

Таксама вядома, што абвінавачаны скончыў факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БелДУТ.

Крыніца: У Гомелі пачаўся суд аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці