10.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Пётр Старацітараў. Гомельскі абласны суд у панядзелак, 14 жніўня, пачне разгляд крымінальнай справы жыхара Мазыра Пятра Старацітарава, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

Палітзняволенага прадпрымальніка Пятра Старацітарава затрымалі 6 лютага 2023 года і змясцілі ў СІЗА-3 Гомеля.

Напачатку жыхара Мазыра абвінавачвалі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Зараз вядома, што артыкулаў прад'явілі значна болей:

Пётр Старацітараў — 65-гадовы прадпрымальнік з Гомельшчыны, яго затрымалі за антываенныя паведамленні, якія абражалі Лукашэнку. У савецкія часы ён вучыўся ва ўкраінскім Крывым Рогу, працаваў у "Мазырпрамбудзе", а ў 1992 годзе разам з сябрамі заснаваў кампанію "Лотас", саўладальнікам якой з'яўляецца і цяпер.

Старацітараў атрымліваў граматы-падзякі ад выканкама і праваслаўнай царквы, уваходзіў у спісы найлепшых бізнэсоўцаў Гомельшчыны.  

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Суддзя – Яўген Шаршнёў.

Крыніца: Вядомага мазырскага прадпрымальніка пачнуць судзіць 14 жніўня па некалькіх пратэсных артыкулах