02.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка На судовым працэсе адвакатка Юлія Юргілевіч стаіць у робе «Карцер 2». Праваабаронцы "Вясны" тры гады фіксуюць устойлівую тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Паводле наяўных звестак, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваныя за ліпень, складае прыблізна 150 чалавек. Праваабаронцам вядома пра не менш як 52 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 37 складаюць мужчыны, 15 – жанчыны.

Структура крымінальнага судаводства па палітычных матывах у выглядзе групавых спраў, а таксама рэпрэсіі ў дачыненні да цэлых сямей, паказваюць на тое, што яны носяць спісачны характар. Праз судовую сістэму адбываецца толькі наданне формы акта правасуддзя, пры дапамозе якога рэпрэсаваны зазнае абмежаванні. Пераважная большасць такіх крымінальных спраў разглядаецца за адно судовае пасяджэнне.

Аналіз, які праводзіўся на працягу трохгадовага перыяду, сведчыць пра тое, што верхняе парогавае значэнне колькасці людзей, якое судовая сістэма з стане рэпрэсаваць на працягу месяца па палітычна матываваных крымінальных справах, складае каля 220 чалавек. Разам з тым, найніжэйшы паказчык колькасці рэпрэсаваных судовай сістэмай грамадзянаў зафіксаваны ў лютым 2022 года, калі праходзіў рэферэндум па змяненні Канстытуцыі. Дадзены паказчык склаў менш за 80 чалавек, пры гэтым колькасць людзей, якія пераследаваліся судамі ў крымінальным парадку ў Мінску, на той момант была ніжэй за такую ў большасці абласцей рэспублікі. Рэгіёнам, дзе на працягу трох гадоў фіксуецца найменшая колькасць людзей, якія пераследуюцца судамі ў крымінальным парадку, з'яўляецца Віцебская вобласць.

Крымінальны пераслед па палітычных матывах у ліпені вызначаўся наступнымі тэндэнцыямі:

Сумарна, паводле вядомых праваабаронцаў фактаў асуджэння, у ліпені суды вынеслі:

Па вядомых праваабаронцам прысудах у ліпені суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 53,8% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 46,2% выпадках асуджэння грамадзян.

Такім чынам, у ліпені пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі і яе абмежаваннем у выглядзе "хатняй хіміі" суды ўжывалі ў 100% вядомых "Вясне" выпадках асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

У чэрвені судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 58 чалавек

Крыніца: За ліпень судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 52 чалавекі