05.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" ў чэрвені фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Паводле наяўных звестак, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваныя за мінулы месяц, складае прыблізна 202 чалавекі. Праваабаронцам вядома пра не менш як 58 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 40 складаюць мужчыны, 18 – жанчыны.

У чэрвені зафіксаваны ўсплёск разгляданых судамі крымінальных спраў за данаты ў адрас нефармальных супольнасцяў і ініцыятыў, якія ўлады абвясцілі экстрэмісцкімі фармаваннямі і тэрарыстычнымі арганізацыямі. Дадзеная тэндэнцыя будзе вызначаць які змяніўся характар структуры крымінальнага пераследу па палітычных матывах і ў ліпені. За мінулы месяц вядома аб вынясенні абвінаваўчых прысудаў у парадку завочнай вытворчасці ў дачыненні да чатырох чалавек.

Сумарна, паводле вядомых праваабаронцаў фактаў асуджэння, у чэрвені суды вынеслі:

Па вядомых праваабаронцам прысудах у чэрвені суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 60% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") суды ўжывалі ў 9% выпадках крымінальных рэпрэсій. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 31% выпадках асуджэння грамадзян.

Такім чынам, у чэрвені пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі" і "хатняй хіміі" суды ўжывалі ў 100% вядомых "Вясне" выпадках асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных справаў.

У траўні судамі ў крымінальным парадку рэпрэсаваны не менш за 51 чалавек

Праваабаронцам вядома пра не менш за 51 асуджанага у крымінальным парадку грамадзяніна, з якіх 34 складаюць мужчыны, 17 — жанчыны.

Крыніца: У чэрвені судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 58 чалавек