21.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Фігуранты справы падчас абвяўчэння прысуду 21 чэрвеня 2023 года У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. 18 фігурантаў справы агулам абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Сяргей Хрыпач прызначыў ім тэрміны ад двух да 25 гадоў калоніі. Мужчыны заслухоўвалі прысуд у закутых кайданкамі за спіной рукамі, а жанчыны — перад сабой.

Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай, а трох асудзілі завочна. Працэс цягнуўся чатыры з паловай месяцы. 6 чэрвеня адбыліся спрэчкі бакоў. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў наступныя тэрміны:

Кватэра Пракоп'ева ў цэнтры горада пакінутая пад арыштам. Гідрокосцюм Вайцюховіча, а таксама ласты, рацыя, квадракоптэр, канвойныя кайданкі, рыдлёўку аўтамабільную, тэлефон Redmi і іншыя рэчавыя докі будуць канфіскаваныя. 

23 снежня 2022 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". Сярод іх і дзевяць фігурантаў гэтай справы: Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, Віталь Вайтэховіч, Вольга Вайтэховіч, Сяргей Лісоўскі, Вольга Петух, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў.

У абвінавачванні асноўную ролю адыгрывае экс-рэстаратар Вадзім Пракоп'еў, якога судзяць цяпер завочна. Паводле версіі абвінавачвання, з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны і іншых дзяржаў "была створана і дзейнічала арганізаваная злачынная група, асноўная мэта якой заключалася ў здзяйсненні нявызначанай колькасці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Злачынствы павінны былі здзяйсняць радыкальна настроеныя да дзеючай улады асобы, сярод якіх былыя і дзеючыя вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, перш за ўсё падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, спартсмены рукапашнага бою, бізнесмены і іншыя, хто падзяляў погляды захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. У склад "злачыннай групы" ўвайшлі сам Пракоп'еў, Віталь, Анастасія, Уладзіслаў і Вольга Вайцяховічы, Сяргей Лісоўскі, Мікалай Рой, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Пётр Юркевіч, Ігар Чамякін і іншыя.

"Пракоп'еў выступіў арганізатарам змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, кіраваў злачыннай дзейнасцю групы змоўшчыкаў, наўмысна арганізаваў і непасрэдна ажыццяўляў шуканне сродкаў, гармат, а таксама здзяйсняў іншыя наўмысныя дзеянні, непасрэдна накіраваныя на захоп дзяржаўнай улады ў Беларусі неканстытуцыйным шляхам. З гэтай мэтай Пракоп'еў, ведаючы аб маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах, паэтапна стварыў кіраваную, устойлівую, з размеркаваннем роляў і функцый, планаваннем злачынстваў арганізаваную злачынную групу, нацэленую на сумесную, працяглую па часе злачынную дзейнасць", — гаворыцца ў абвінавачванні.

На судзе ў якасці сведкі (чамусьці не пацярпелым) выступіў галоўны фігурант справы — дэпутат Алег Гайдукевіч.

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавацілі па 14 артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Крыніца: Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд