14.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм Андрэй Сцепанькоў. У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду новай крымінальнай справы, узбуджанай супраць палітзняволенага жыхара пасёлка Ільіч Рагачоўскага раёна Андрэя Сцепанькова.

Судовы працэс пачнецца 26 красавіка і будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Піскуноў.

Андрэю Сцепанькову прад’явілі новыя абвінавачанні і іх значна болей чым было пад час першага суду:

Нагадаем, Андрэй Сцепанькоў быў затрыманы 16 верасня 2021 паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза суддзі ці народнага засядацеля) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Аляксандра Лукашэнкі) і змешчаны ў СІЗА-3 г. Гомеля.

1 верасня 2022 г. адбыўся разгляд справы: палітвязень быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Спроба абскардзіць прысуд у Гомельскім абласным судзе не прынесла плёну.

9 лістапада Андрэя этапавалі ў шклоўскую ПК № 17.

Крыніца: Палітвязня Андрэя Сцепанькова, які адбывае пакаранне, збіраюцца судзіць ізноў