17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі Людміла Чэкіна і Марына Золатава на судзе 17 сакавіка У Мінскім гарадскім судзе 17 студзеня агучылі прысуд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY: былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Рашэнне па справе прымала суддзя Валянціна Зянькевіч.Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.

У чым абвінавацілі супрацоўніц TUT.ВY?

Былую генеральную дырэктарку Людмілу Чэкіну вінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

Былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай ставілася ў віну:

Вользе Лойцы, Алене Талкачовай і Кацярыне Ткачэнцы раней змянілі меру стрымання — яны з'ехалі за мяжу. Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, крымінальная справа ў дачыненні да іх вылучана ў асобную судовую вытворчасць, а яны абвешчаныя ў вышук.

Увечары 16 сакавіка па БТ паказалі "расследванне" пра працу TUT.ВY. Прапагандыстка Ксенія Лебедзева хацела распавесці гледачам, у чым вінаватыя супрацоўніцы парталу. Але, па сутнасці, іх абвінавацілі ў тым, што ў 2013-2014 гадах журналісты асвятлялі падзеі ва Украіне падчас Майдану, у 2010 годзе пісалі пра паслявыбарчыя акцыі пратэстаў у Беларусі, пра дэвальвацыі ў краіне, а таксама пра рэпрэсіі супраць мірных беларускіх пратэстоўцаў у 2020 годзе. Але сутнасць прад'яўленных абвінавачванняў Золатавай і Чэкінай невядомая.

Апроч усяго, прапагандысты выказалі меркаванне, што журналісты парталу "распальвалі сацыяльную варожасць", калі, у тым ліку публікавалі фота і відэа з апазіцыйных і  праўладных акцый пратэсту. На думку эксперткі, якая каментавала ў фільме публікацыі парталу і давала ім адзнаку, журналісты паказвалі пратэстоўцаў "светлымі і радаснымі", а праўладных ім наўпрост супрацьпастаўлялі.

"Такое супрацьпастаўленне грамадзянаў адной краіны — гэта і ёсць "распальванне сацыяльнай варожасці ці розніцы". Методыкі нагнятання выкарыстоўваліся як у артыкулах, так і каментарах, якія кіраўніцтва партала закрыць адмовілася, тым самым падтрымваючы высокі градус у грамадстве", — пракаментавала Ксенія Лебедзева.

Сёння ў закрытым рэжыме пачынаецца суд па "справе TUT.ВY"

"Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць супрацоўніц парталу TUT.BY, і што цяпер вядома па справе.

Падтрымайце палітзняволеных пасылкамі, медыцынскімі бандэролямі, а таксама паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці:

СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2

Людміла Юр'еўна Чэкіна

Марына Васільеўна Золатава 

Крыніца: Па 12 гадоў калоніі: абвешчаны прысуд па "справе TUT.BY"