01.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, справа Вясны Асобы: Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк 28 лютага ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў вясноўцаў Марфы РабковайАндрэя Чапюка, а таксама васьмі палітвязняў па справе "Рэвалюцыйнага дзеяння". Нагадаем, 6 верасня ў Мінску абвясцілі прысуд адразу дзесяці палітычным вязням. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў ім наступныя тэрміны: Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў, Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў, Марфа Рабкова — 15 гадоў, Аляксей Галаўко — 12 гадоў, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова пакінула без задавальнення скаргі шасці фігурантаў, а тэрміны вясноўцаў Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка, а таксама актывістаў анархісцкага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханады і Аляксандра Францкевіча былі скарочаныя на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і палітвязняў хутка этапуюць у калоніі.

Палітзняволеныя на судзе 25 красавіка
Палітзняволеныя на судзе 25 красавіка 2022 года

Такім чынам, прысуд уступіў у сілу:

За што асудзілі палітвязняў?

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме чатыры з паловай месяцы, паколькі "ў матэрыялах крымінальнай справы маюцца матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці". Агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Як вядома з паведамленняў Следчага камітэту, пракуратуры і праўладных СМІ, палітзняволеных Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянку, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранца, Андрэя Марача, Данілу Чуля абвінавацілі ў арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах: "Революционное действие", "Народная самооборона", "Революцiйна дiя", і будуць судзіць за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў.

Што паказальна, інтэрнэт-рэсурсы "Революционное действие / Народная самооборона / Революцiйна дiя" МУС прызнаў экстрэмісцкім фарміраваннем 2 лістапада 2021 года — толькі пасля 8-15 месяцаў пасля затрымання ўсіх дзесяцярых фігурантаў справы. Але, нягледзячы на гэта, некаторыя з іх абвінавачваюцца ў стварэнні і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні (ч. 1 і 3 арт. 361-1 КК).

Трох палітзняволеных, у тым ліку Марфу Рабкову, СК характарызаваў як арганізатараў і кіраўнікоў шэрагу "арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваімі лідарамі".

“Для супрацьпраўнай дзейнасці фарміраваліся "общаки", была створаная інтэрнэт-крама па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі экстрэмісцкай літаратуры, адзення і іншай атрыбутыкі. У свае шэрагі лідары падбіралі схільную да экстрэмізму моладзь, актыўных удзельнікаў фанацкага руху, шукалі асобаў з дапамогай сацсетак, якія адмініструюцца імі экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў і Telegram-каналаў”, — заявіў СК.

У выніку дзесяць чалавек, у залежнасці ад ролі, абвінавацілі паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Паводле інфармацыі Аляксандра Казлянкі, па справе з дзесяці чалавек — восем адмовіліся даваць паказанні. У асобную вытворчасць вылучана крымінальная справа ў дачыненні да тых, хто з’ехаў за мяжу, — Дзмітрыя ЛяўчукаАртура КандратовічаРамана Халілава і Яўгена Жураўскага, а таксама "нявызначаных асобаў". 

Чытаць моцныя апошнія словы палітвязняў па справе:

Марфа ў апошнім слове: "Калі мы дапамагаем адно аднаму, выказваем салідарнасць — мы набліжаем надыход нашай Беларусі"

Праваабаронцам "Вясны" перадалі прамову, якую Марфа Рабкова рыхтавала да апошняга слова — публікуем яе цалкам.

"158 тамоў кажуць не пра нашу вінаватасць, а пра палітычную матываванасць працэсу", — Аляксандр Казлянка ў апошнім слове

Апошняе слова палітзняволенага Аляксандра Казлянкі.

"Такое прадстаўленне не вартае нават пухавіцкага палаца культуры", — Акіхіра Гаеўскі-Ханада ў апошнім слове

Праваабаронцам перадалі прамову, якую 22-гадовы палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада падрыхтаваў да апошняга слова.

Андрэй Чапюк у апошнім слове: "Праўда, аб'ектыўнасць і справядлівасць мацнейшыя за бандыцкія метады МУС і КДБ"

Праваабаронцам перадалі прамову, якую 26-гадовы палітвязень Андрэй Чапюк падрыхтаваў да апошняга слова.

"Я ведаю і веру — мы ўбачым увасабленне дэмакратыі", — у апошнім слове Францкевіч

Тэлеграм-канал "Рэвалюцыйнага дзеяння" апублікаваў моцнае апошняе слова 32-гадовага палітзняволенага анархіста Аляксандра Францкевіча, асуджанага ўчора да рэкорднага турэмнага тэрміну па гэтай справе.

Крыніца: Тэрміны Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка скарочаныя на тры месяцы. Разгледзелі апеляцыйныя скаргі дзесяці палітвязняў