01.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Валерый Цапкала. Мінскі гарадскі суд 1 сакавіка ў парадку спецыяльнай вытворчасці пачынае разгляд крымінальнай справы аднаго з кандыдатаў на прэзідэнты пад час выбарчай кампаніі 2020 года, былога дыпламата, ініцыятара і стваральніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. Абвінавачаны па 12 крымінальных артыкулах Цапкала ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2020 года разам з дзецьмі таемна пакінуў Беларусь, таму суд над ім будзе праходзіць завочна.

Судовы працэс прызначаны весці суддзя Сяргей Епіхаў.

Валерый Цапкала вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Беларусі у 2020 годзе, аднак, як і іншыя прэтэндэнты не быў зарэгістраваны ЦВК. Падставай для адмовы ў рэгістрацыі стала недастатковая колькасць сапраўдных подпісаў – менш за 100 тысяч. Ён перадаваў у ЦВК амаль 160 тысяч подпісаў, аднак тэрытарыяльныя камісіі іх масава анулявалі. У выніку яму залічылі крыху больш за 78 тысяч подпісаў.

Ён з’ехаў з Беларусі пасля таго як праваахоўныя органы пачалі супраць яго праверкі, а 6 снежня 2022 года ў дачыненні да яго Следчым камітэтам была ўзбуджаная спецыяльная вытворчасць. Следства па справе завяршылася 28 снежня і матэрыялы былі перададзены ў суд.

У кастрычніку 2022 года МУС прызнаў Валерыя Цапкалу “экстрэмісцкім фармаваннем” на падставе таго, што  “група грамадзян, аб'яднаных пад агульным кіраўніцтвам Цапкалы, у тым ліку праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць”.

Таксама “экстрэмісцкім” прызнаны лагатып у выглядзе “фатаграфічнай выявы Цапкалы В. 

У чым абвінавачваюць палітыка?

Валерыю Цапкалу ставяць у віну здзяйсненне злачынстваў па 12 крымінальных артыкулах:

Акрамя ўсяго адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій  выставіла Цапкалу (які раней быў дырэктарам ПВТ) пазоў на кампенсацыю маёмаснай шкоды на суму больш як 6 тысяч рублёў.

Спецыяльная вытворчасць – вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні абвінавачванага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс.

Крыніца: У Мінску пачынаецца завочны суд над Валерыем Цапкалам – прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах