28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя Міхаіл Тарасевіч. Фота з сацыяльных сетак. Суд Цэнтральнага раёна Мінска 28 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага жыхара сталіцы Міхаіла Тарасевіча.

Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.

Міхаіла Тарасевіча меркавана затрымалі 30 жніўня 2022 года, да суда ён утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска. Быў абвінавачаны па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Судовы працэс пачаўся 22 лістапада і завяршыўся абвінаваўчым прысудам: па сукупнасці абвінавачанняў суддзя Вікторыя Шабуня канчаткова прызначыла Тарасевічу пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым і ўрон, нанесены спыненнем грамадскага транспарту ў памеры 49 тысяч рублёў, што складае амаль 20 тысяч долараў.

Крыніца: Амаль 50 тысяч штрафу і шэсць год калоніі жыхару Мінска прысудзіла суддзя Вікторыя Шабуня па пратэсных артыкулах