Ілюстрацыйнае фота. Праваабарончы цэнтр" Вясна " на працягу кастрычніка фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Праваабаронцам вядома пра не менш як 114 асуджаных у кастрычніку грамадзян, з якіх 36 складаюць жанчыны і – 78 мужчыны.

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў кастрычніку судовая сістэма працягвала ўжываць да рэпрэсаваных пакарання, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна, за кастрычнік, па вядомых ПЦ "Вясна" справах, суды вынеслі:

Паводле вядомых праваабаронцаў прысудаў у кастрычніку суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 67.54% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 6.14% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 23.7% выпадках асуджэння грамадзян. Пакаранне ў выглядзе арышту суды ўжывалі ў 1.75% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычных спраў. Штраф прымяняўся толькі ў 0.87% выпадкаў асуджэння грамадзян.

Такім чынам, у кастрычніку пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі", "хатняй хіміі" і арышту суды ўжывалі ў 99.13% выпадках асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

За верасень беларускія суды рэпрэсавалі не менш за 114 чалавек па палітычных матывах

У дачыненні да аднаго чалавека, які знаходзіцца за межамі Беларусі, крымінальны пераслед за абразу прэзідэнта быў спынены ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення да адказнасці.

Крыніца: У кастрычніку беларускія суды ў крымінальным парадку рэпрэсавалі не менш за 114 чалавек