У закрытым судовым пасяджэнні Гомельскі абласны суд 27 кастрычніка разгледзеў крымінальную справу індывідуальнага прадпрымальніка Сяргея Захаранкі, абвінавачанага адразу па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс пачаўся 18 кастрычніка, справу разглядаў суддзя Аляксандр Піскуноў.

Сутнасць абвінавачання праваабаронцам пакуль невядомая.

Сяргей Захаранка прызнаны вінаватым у паклёпе ў дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які змяшчаўся ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, спалучаных з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства; у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады; у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў; у незаконных збіранні і распаўсюдзе звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую таямніцу іншай асобы, без яго згоды; у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці; у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Суд прызначыў:

Канчатковае пакаранне, шляхам частковага складання абвінавачанняў, прызначанае ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у даход дзяржавы мабільны тэлефон “iPhone 6s”.

Крыніца: Жыхар Гомеля асуджаны на чатыры з паловай гады па 7 артыкулах Крымінальнага кодэкса