У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Кніга "Кароткі курс гісторыі Беларусі IX-XXI стст." аўтара Анатоля Тараса і выдавецтва "Харвест" прызнана "экстрэмісцкай".

Прызнана экстрэмісцкай па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 12 верасня 2022 года.

Затрымалі журналіста «Прэсбола» Андрэя Ільеню 

Андрэй Ільеня
Андрэй Ільеня

Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале спартовы аглядальнік Мікалай Іваноў.

Па яго словах, Ільеню затрымалі 14 верасня і арыштавалі на 10 сутак. За што — не паведамляецца.

Ільеня працуе каментатарам на матчах чэмпіянату Беларусі і працуе на беларускай мове.

КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ 15 чалавек, большасць з якіх — палітвязні

У «тэрарыстычны» спіс дадалі адразу 15 беларусаў:

Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 905 чалавек.

Святара, які ў 2020 годзе праводзіў службу на «Плошчы Перамен» па Раману Бандарэнку, зноў асудзілі 

Уладзіслаў Багамольнікаў
Уладзіслаў Багамольнікаў

31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава і затрымалі яго. На наступны дзень святара асудзілі на 14 сутак арышту. Як паведамляе @christianvision, 14 верасня яго перазатрымалі па новым пратаколе і ўчора зноў асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП. Падставай стаў рэпост з «экстрэмісцкага» канала.

Нагадаем, Багамольнікаў — выкладнік Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.

Крыніца: Затрыманні і папаўненне "спіса тэрарыстаў" палітвязнямі: хроніка пераследу 16 верасня Дапоўнена