Суд Савецкага раёна Мінска пачынае ў другой палове дня 15 верасня разгляд крымінальнай справы былога актывіста Моладзі БНФ, палітзняволенага Арсенія Дзядка. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Судовы працэс будзе весці суддзя Марына Фёдарава.
Арсеній Дзядок — моладзевы актывіст, былы актывіст Моладзі БНФ быў затрыманы 20 красавіка 2022 года і да суда змешчаны ў СІЗА №1 Мінска.
На праўладных тэлеграм-каналах неўзабаве з’явілася “пакаяльнае відэа” з юнаком, дзе ён кажа, што нібыта “браў удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году”, а таксама “праходзіў рэгістрацыю ў чат-боце "План Перамога".
Арсеній Дзядок неаднаразова затрымліваўся, апошні раз яго схапілі пад час акцыі пратэсту ў Мінску 14 ліпеня 2020 года А крыху раней, тады яшчэ 17-гадовы Арсеній, зазнаў пераслед з боку Камісіі па справах непаўналетніх за ўдзел у акцыях пратэсту.
Крыніца: У Мінску пачынаецца суд над былым актывістам Моладзі БНФ Арсеніем Дзядком